10 сутак за графіці на асфальце

Гісторыя музыкі гуртоў TonqiXod і Subtonans Максіма Субача не незвычайная для цяперашняй Беларусі: Максім прапаў, потым знайшоўся ў РУУС, затым патрапіў у ізалятар на Акрэсціна. А ўсё таму, што маляваў палітычнае графіці на асфальце ля прыпынку грамадскага транспарта. А яшчэ праваахоўнікі апублікавалі з Максімам відэа. Дыялог там такі:

— Я добрапрыстойны грамадзянін.

— А навошта пісалі, калі вы добрапрыстойны грамадзянін, прабачце…

— А хіба тут ёсць супярэчнасць? Хацеў выразіць сваю думку.

— У палову трэцяй на асфальце?

— Ну, па-іншаму не атрымліваецца.

Пасля «дзесяці згубленых сутак» Максіма адпусцілі. Як быць «палітычным» на Акрэсціна і не ведаць, што адбываецца на волі? У 16:00 у жывым эфіры Еўрарадыё Максім распавядае пра свае прыгоды. Далучайцеся і задавайце пытанні музыку!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 31.07.2020 13:07:17
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о