Альтэрнатыўная культура загібаецца — што рабіць?

Пандэмія каранавіруса ўдарыла па ўсіх сферах дзейнасці, нават нягледзячы на тое, што каранціну ў Беларусі не было і няма. Самыя вялікія фінансавыя цяжкасці адчуваюць тыя, чый заробак залежыць ад кліентаў і гледачоў.

«Альтэрнатыўная культура загібаецца, усе найбліжэйшыя калегі, як і я сама, засталіся цалкам без заробку», — расказвае кіраўнік тэатральнай кампаніі «МюзікЛэнд» менеджар Тэатра HomoCosmos Вольга Нікалаеўская ў студыі Еўрарадыё.

Разам з ёй і дырэктарам фестывалю «Тэатральны куфар» прадзюсарам незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos Кацярынай Саладухай абмяркоўваем, з якімі праблемамі сутыкнуліся ўдзельнікі альтэрнатыўных тэатральных праектаў, і шукаем магчымасці іх вырашэння.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 28.05.2020 12:05:19
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о