Аперацыі ўплыву Крамля: ад дэзынфармацыі да кандыдата на выбарах.

Сёлетняя выбарчая кампанія ў Беларусі мае цікавы і досыць нечаканы паварот: і кіраўнік краіны, і дзяржаўныя СМІ ў адзін голас сцвярджаюць пра “расійскі след”, “расійскіх кандыдатаў”, “расійскі ўплыў” і “грошы расійскіх алігархаў” на беларускіх выбарах. Фактычна распачалася сапраўдная інфармацыйная кампанія па выяўленні “ўплыву Крамля” і ўмяшання ўсходняга суседа ва ўнутраныя палітычныя справы суверэннай Беларусі і супрацьстаянні ім.

Ці сапраўды Расія імкнецца ўплываць на палітычныя працэсы ў суседніх краінах і навошта ёй гэта трэба? Якія краіны найперш становяцца ахвярамі дэзынфармацыйных аперацый Крамля? Як такім аперацыям уплыву супрацьстаяць і якія пагрозы яны нясуць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт iSANS, дырэктар па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі Марыя Аўдзеева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 16.06.2020 12:06:24
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о