Чаму Алег Гайдукевіч зняўся з выбараў на карысць Лукашэнкі?

Лідар ЛДПБ і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, які неаднаразова заяўляў, што яго ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года будзе “да перамогі”, нечакана зняўся з дыстанцыі. Больш за тое, заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за іншага прэтэндэнта ў кандыдаты — Аляксандра Лукашэнку.

Што папраўдзе прымусіла Алега Гайдукевіча датэрмінова зняцца з выбараў? Ці не стане такое зняцце доказам таго, што ЛДПБ і ён асабіста адпачатку былі не больш чым спарынг-партнёрам дзейнага кіраўніка краіны? Як гэта рашэнне паўплывае на палітычны імідж Алега Гайдукевіча?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 27.05.2020 12:05:05
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о