Ці варта беларусам рыхтавацца да сустрэчы з “ветлівымі людзьмі”?

У расійскай інфармацыйнай прасторы пачалі з’яўляцца заклікі дапамагчы беларусам справіцца з “паслявыбарчым крызісам”. Да прыкладу, Маргарыта Сіманьян, галоўная рэдактарка тэлеканала RT і інфармагенцтва “Россия сегодня” напісала ў “Твітэры”: “А ўвогуле час ужо ветлівым людзям навесці парадак, канешне. Як яны ўмеюць”. І яна такая не адзіная.

Ці варта асцерагацца беларусам прыходу з-за ўсходняй мяжы “ветлівых людзей”? Пры якіх умовах Крэмль рашыцца на сілавы варыянт адносна Беларусі? Ці гатовыя беларускія ваенныя і ўлады да такога развіцця падзей і як адрэагуе Захад?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі і кіраўнік украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 14.08.2020 10:08:14
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о