Ці здольныя краіны ЕС паўплываць на сітуацыю ў Беларусі?

Дэпутаты Сейма Літвы ў сваёй рэзалюцыі па Беларусі прызнаюць абраным прэзідэнтам нашай краіны Святлану Ціханоўскую. Сябры пастаяннага камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прымаюць заяву з асуджэннем дзеянняў беларускіх уладаў і з заклікам тэрмінова распачаць “шырокі і дэмакратычны нацыянальны палітычны дыялог” ды “зрабіць крок да мірнага выхаду з крызісу”. І падобных заяў прынята цягам месяца шмат.

Ці дапамогуць “выказванні занепакоенасці” падзеямі ў Беларусі і нават увядзенне санкцый вырашэнню крызісу ў краіне? Як у краінах Балтыі паставіліся да пагроз Лукашэнкі “адказаць адпаведна”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік старшыні парламентскай камісіі па міжнародных справах Сейма Літвы Жыгімантас Павілёніс (Žygimantas Pavilionis).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 16.09.2020 10:09:31
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о