“Далучайся!” — ці сапраўды падзеленае грамадства аб’ядналася?

На акцыі пратэсту супраць афіцыйна абвешчаных вынікаў выбараў і міліцэйскага гвалту на вуліцы гарадоў Беларусі выходзіць неймаверная колькасць людзей. Такіх масавых пратэстаў гісторыя нашай краіны яшчэ не бачыла. У калонах аб’ядналіся людзі розных палітычных поглядаў. Прычым апошнімі днямі ўсе калоны ідуць пад нацыянальнымі сцягамі.

Ці можна гаварыць, што “падзеленае” беларускае грамадства нарэшце аб’ядналася, і што стала нагодай для гэтага? Ці сфармаваліся мы канчаткова як нацыя? Як надоўга хопіць беларускаму грамадству гэтай аб’ядноўвальнай энергіі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае культуролаг Юлія Чарняўская.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 17.08.2020 12:08:52
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о