Хто і навошта палохае ўкраінцаў пратэстамі ў Беларусі?

Ва Украіне ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі. Пошукавы запыт “навіны Беларусь” уваходзіць у топ-пяцёрку трэндавых запытаў Google ва Украіне за апошнія 30 дзён. А ўкраінскія СМІ матэрыялы пра беларускія пратэсты ставяць у галоўныя навіны. Не засталіся ў баку і так званыя крамлёўскія медыя ва Украіне.

У якім святле падаюцца пратэсты ў Беларусі такімі пракрамлёўскімі СМІ? Чым палохаюць найперш і якія пагрозы беларускіх пратэстаў для Украіны і ўкраінцаў прамаўляюцца? Як на такія застрашванні рэагуюць людзі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі, эксперт iSANS Марыя Аўдзеева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 14.09.2020 10:09:26
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о