ІТ-кампаніі сыходзяць, валюты не хапае — вінаватыя пратэсты?

Непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў міжнароднай супольнасцю, пратэсты, забастоўкі, рэпрэсіі і адключэнне інтэрнэту — вынікам усяго гэтага можа стаць страта ІТ-галіны. Бо шмат якія кампаніі заявілі пра намер пераезду ў іншыя краіны. Калі дадаць да гэтага праблемы з экспартам, то будучыня беларускай эканомікі і, як вынік, узроўню жыцця выглядае не вельмі аптымістычнай.

Дзеянні ўлады ці масавыя пратэсты прывялі да такой сітуацыі? Што чакае эканоміку краіны? Ці ёсць спосабы ўратаваць сітуацыю і якія?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова і старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 28.08.2020 12:08:51
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о