Кандыdating #11: прадбачлівы ліберальны дэмакрат з міліцыі Алег Гайдукевіч

«Кандыdating» — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. Сёння ў нас апошні, бонусны выпуск — «Экс-кандыdating». Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук размаўляе з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў старшынёй ЛДПБ Алегам Гайдукевічам, які 26 траўня зняўся з выбараў.

Алегу Гайдукевічу 43 гады. Скончыў Акадэмію МУС па спецыяльнасці «Правазнаўства» і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”. Пачаў працоўны шлях у аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Неўзабаве стаў важным чалавекам у мінскай міліцыі: ачоліў спярша Партызанскі, а пасля Фрунзенскі раённы аддзел. Па сведчаннях удзельнікаў вулічных пратэстаў 2011 года, падначаленыя Гайдукевіча вызначаліся жорсткім стаўленнем да затрыманых.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 15.06.2020 10:06:04
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о