«Культурная сядзіба»: кіно і палітыка з Андрэем Курэйчыкам

Госць сённяшняй «Культурнай сядзібы» — драматург і сцэнарыст з паліталагічнай адукацыяй Андрэй Курэйчык. Тэмаў для размовы, адпаведна, дзве.

Першая — беларускае кіно і каранавірус. Як усё ва ўсіх пераносіцца, што чуваць пра ўласны праект Курэйчыка «Liberté», ці будзе ўвосень кожны тыдзень прэм’ера беларускага фільма ў кінатэатрах?

Другая — гарачае выбарчае лета. Днямі Андрэй запісаў зварот да Віктара Бабарыкі з просьбай стварыць арганізацыю (партыю, рух — не важна), якая б аб’яднала яго прыхільнікаў. Чаму без партыі ніяк нельга і што ўвогуле адбываецца? Вось пра гэта сёння і паразмаўляюць Андрэй Курэйчык, Павел Свярдлоў і акцёр «Свабоднага тэатра» Аляксей Сапрыкін.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 15.06.2020 09:06:52
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о