Легендарны Ulis выйшаў на лічбе — а 16-й прыгадваем былыя часы са Славам Коранем

22 ліпеня на лічбавых пляцоўках адбылося афіцыйнае перавыданне пяці альбомаў легендарнага беларускага рок-гурта Ulis: «Чужаніца», «Краіна доўгай белай хмары», «Танцы на даху», «Падарожжа» і «Люстэрка». Пра падзею напісалі СМІ, а каментатары ў сацсетках зайшліся ў захапленні ад падзеі. Бо песні Ulis — па-за часам, яны заўсёды гучаць актуальна.

Каманда сабралася ў 1988 годзе, яе склалі ўдзельнікі гурта «Бонда». Яе кружэлкі выдаваліся ў Варшаве і Маскве, а людзі прыходзілі на канцэрты не толькі ў Беларусі, але і ў Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і іншых гарадах Еўропы. З канца 00-х гурт гурт фактычна не дае канцэртаў. Апошні раз Ulis збіраўся, каб сыграць на дваццатым па ліку «Басовішчы».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 23.07.2020 13:07:44
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о