Мы разам: як дапамагаюць звольненым і забастоўшчыкам?

Звальненні за грамадзянскую пазіцыю — звыклая для сучаснай Беларусі з’ява. Такім чынам улады здаўна змагаюцца з іншадумствам. Пратэсты-2020 паказалі, што здараецца і інакш: людзі самі звальняюцца ў знак пратэсту і нязгоды з палітыкай уладаў. Каб дапамагчы такім людзям, імгненна ўтварыліся ініцыятывы дапамогі і фонды, праз якія людзі аказваюць фінансавую дапамогу як тым, хто застаўся без працы, так і прадпрыемствам, якія распачалі забастоўку.

Хто можа атрымаць фінансавую дапамогу і куды па яе звяртацца? На якую суму кампенсацыі можна разлічваць? Як выдаткоўваюцца грошы завадчанам, якія аб’явілі забастоўку?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца і адзін з каардынатараў праекта «Фонд салідарнасці BYSOL» Андрэй Стрыжак.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 24.08.2020 10:08:55
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о