Навошта Лукашэнка палохае крывавымі падзеямі ва Украіне і Андыжане?

Дзейны кіраўнік Беларусі і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка вырашыў нагадаць як удзельнікам выбарчай кампаніі, так і ўсім грамадзянам Беларусі пра небяспеку, якая паўстала перад краінай. Маўляў, нас ужо цяпер на часткі разрываюць. А каб нагадаць лёс краін, якія гэтак жа “разрывалі на часткі”, прыгадаў падзеі ва Украіне, “падзеленую” Малдову, страчаныя тэрыторыі Грузіі і тое, як “былы прэзідэнт Карымаў задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек”, а прэзідэнт “Рахмон з кулямётам наперавес уваходзіў у сталіцу Таджыкістана, каб навесці парадак”.

Пагрозу з якога боку ўбачыў кіраўнік Беларусі і ці сапраўды яна такая жахлівая? Ці можна лічыць гэтыя словы Лукашэнкі папярэджаннем тым, хто заклікае людзей да пратэстаў? Як гэтыя папярэджанні паўплываюць на выбарчую кампанію?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 05.06.2020 12:06:19
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о