Незалежнае назіранне — ці ёсць у ім сэнс на выбарах-2020?

Назіранне на парламенцкіх выбарах 2019 года скончылася для назіральніцы Ганны Толчыкавай выдаленнем з выбарчага ўчастка, пазбаўлення акрэдытацыі і запісам эмацыйнага стрыму, які разляцеўся па ўсіх незалежных СМІ Беларусі і за яе межамі. Здавалася б, няўдалы досвед мусіў калі не назаўжды, то надоўга адбіць жаданне ў дзяўчыны станавіцца назіральніцай. Але не. І на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах Ганна плануе быць назіральніцай.

Што прымушае Ганну зноў ісці ў назіральнікі? Ці вынайшлі назіральнікі інструменты, якія дапамогуць перашкодзіць магчымым парушэнням? Якія чаканні ад сёлетняй выбарчай кампаніі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае назіральніца Ганна Толчыкава.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 20.07.2020 10:07:28
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о