Самакіраванне па-бараўлянску — размова з мясцовымі актывістамі

У Бараўлянскім сельсавеце Мінскага раёна на прэзідэнтскіх выбарах афіцыйна перамагла Святлана Ціханоўская, набраўшы 63,89%. За яе канкурэнта, Аляксанра Лукашэнку, прагаласавала ўсяго 27,25% выбарцаў. Пасля выбараў жыхары сельсавета ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць гвалту. Цяпер збіраюць подпісы за адкліканне дэпутаткі гэтай акругі Валянціны Касеневіч, бо яна ніяк не адгукнулася на падзеі ў краіне, і хочуць стварыць новую структуру мясцовага самакіравання.

У 12:00 у жывым эфір Еўрарадыё — сябры ініцыятыўнай группы па скліканні мясцовага бараўлянскага сходу — Ігар Чанцаў, Сяргей Емяльянаў і Вольга Беляўцова. Гутарым пра тое, чаму грамадства больш не давярае дэпутатам, як мусіць выглядаць самакіраванне, што будуць рабіць жыхары Бараўлян і наваколля, калі дзяржава перашкодзіць ініцыятывам.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 28.08.2020 09:08:54
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о