Што чакае выбары пасля з’яўлення “справы расійскіх баевікоў”?

Гісторыя з затрыманнем “расійскіх баевікоў”, якія прыехалі ў Беларусь для “дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі”, выклікала шмат разваг наконт магчымых варыянтаў працягу гэтай электаральнай кампаніі. Да прыкладу, ці не скарыстаюцца гэтай магчымасцю ўлады, каб абмежаваць агітацыйную дзейнасць кандыдатаў у прэзідэнты.

Ці сапраўды знешнія гульцы кожныя выбары імкнуцца ў іх умяшацца і ці ёсць гэтаму рэальныя доказы? Ці скарыстаюцца ўлады сітуацыяй з “затрыманнем баевікоў”, каб увесці надзвычайнае становішча і перанесці выбары? Як гэта адаб’ецца на іміджы ўлады і краіны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі і аналітык грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Пётр Пятроўскі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 30.07.2020 11:07:02
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о