Сухі: рабі сваю справу якасна на карысць Бацькаўшчыны, а па выніку і сябе

30 ліпеня госць Еўрарадыё — дудар, музыка, майстар па вырабе музычных інструментаў Дзяніс Сухі.

Цікавасць да традыцыйных народных інструментаў вяртаецца. Прычым размова ідзе не толькі пра музыкантаў ці, да прыкладу, навукоўцаў, што займаюцца фальклорам. Нечаканую цікавасць да дуды і жаданне навучыцца граць на ёй сталі выказваць шараговыя беларусы. Шмат айцішнікаў замаўляюць у яго дуду, кажа Дзяніс Сухі. І гэта не можа не радаваць. Бо дуда, як і шмат іншых старадаўніх беларускіх прылад альбо традыцый, фактычна забытыя. Але цяпер паступова беларусы вяртаюцца да сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, кажа музыка.

Пра тое, як з дапамогай дуды “прачысціць мазгі” беларусам і вярнуць ім разуменне перавагі нацыянальных каштоўнасцяў над навязанымі нам звонку, мы і разважаем у чарговым выпуску «Ідэі Х» з Дзянісам Сухім.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 30.07.2020 11:07:07
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о