Свабоду слова замянілі затрыманнямі і прапагандай?

Перыядычна сілавікі ладзяць сапраўднае паляванне на журналістаў. Здаралася такое і раней, але асабліва відавочнай такая практыка стала падчас сёлетніх акцый пратэсту. Такія спробы перашкоды працы незалежных СМІ выглядаюць асабліва абуральнымі на фоне пашырэння працы ў Беларусі расійскіх прапагандыстаў.

Ці законна дзейнічаюць сілавікі ў дачыненні да журналістаў? Ці павінны журналісты паказваць знятыя падчас акцыі кадры і выдаляць па патрабаванні? Якія пагрозы нясе прыцягненне расійскіх прапагандыстаў да працы ў беларускіх дзяржаўных СМІ?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 28.08.2020 10:08:14
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о