Вакол ворагі: ці пасвараць выбары Лукашэнку з Масквой і з Захадам?

Затрыманні топ-менеджараў і канфіскацыі ў Белгазпрамбанку, прызначэнне беларускімі ўладамі ў гэты расійскі банк “часовай адміністрацыі” — гэтага Пуцін Лукашэнку не прабачыць, сцвярджаюць эксперты. А затрыманні сябраў ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у прэзідэнты ўжо сталі нагодай для пачатку размоў на Захадзе пра неабходнасць увядзення новых санкцый у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі.

Што насамрэч стаіць за падзеямі вакол Белгазпрамбанка і намаганнямі як Лукашэнкі, так і дзяржСМІ паказаць Віктара Бабарыку “кандыдатам Масквы”? Ці пагодзіцца Крэмль згуляць з Мінскам у нашу любімую гульню “гандаль палітвязнямі”? Ці пойдзе Захад не ўвядзенне санкцый? Якія наступствы для выбарчай кампаніі будуць мець такія дзеянні ўлады?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Юрый Дракахруст.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 15.06.2020 11:06:55
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о