Вірусны эфект: Ці здолеюць валанцёры і надалей дапамагаць медыкам

Вынікам крымінальнай справы супраць Белгазпрамбанка сталі не толькі затрыманні топ-менеджараў і канфіскацыя грошай і каштоўнасцяў кшталту карцін, але і… блакіроўка краўдфандынгавай пляцоўкі MolaMola. Той, праз якую неабыякавыя беларусы, сярод іншага, збіралі грошы на дапамогу медыкам Беларусі і выплаты штрафаў затрыманым актывістам выбарчай кампаніі.

Ці здолеюць і надалей дапамагаць медыкам валанцёры кампаніі «ByCovid19 — дапамога лекарам Беларусі»? Як блакіроўка паўплывала на аб’ёмы дапамогі? Колькі ўсяго зроблена за час працы кампаніі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар кампаніі «ByCovid19 — дапамога лекарам Беларусі» Андрэй Стрыжак.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 15.06.2020 12:06:02
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о