“Вялікіх шанцаў даецца няшмат” — Някляеў звярнуўся да кандыдатаў.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў не стрымаўся і напісаў эмацыйны зварот да кандыдатаў у прэзідэнты на сёлетніх выбарах. У якім заклікае ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў не спадзявацца толькі на масавае галасаванне сваіх прыхільнікаў і такое ж масавае назіранне. Толькі мірны пратэст альбо зняццё з выбараў дапамогуць змяніць дзейную ўладу, перакананы Някляеў.

Што дрэннага ва ўдзеле ў выбарах “да канца”? Чаму не верыць у магчымасць абараніць аддадзеныя за альтэрнатыўных кандыдатаў галасы? Ці ёсць сэнс у Плошчы і ці варта чакаць супольнага зняцця альтэрнатыўных кандыдатаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 21.07.2020 10:07:56
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о