“За стабільнасць!” — што чакае эканоміку Беларусі пасля выбараў?

Стаўленне кіраўніка краіны да эканамічных рэформаў вядомае даўно: ён іх, мякка кажчы, не вітае. Але незалежныя эканамісты перакананыя: беларускай эканоміцы і так даўно было патрэбнае неадкладнае рэфармаванне, а ў выніку таго ўдару, які па эканоміцы ўсяго свету нанёс каранавірус, рэформы Беларусі сталі проста жыццёва неабходныя.

Што нас чакае: вяртанне “планавай эканомікі” ці рэформы? Ці чакаць пасля чарговай элегантнай перамогі дзейнага кіраўніка новай хвалі выезду прадпрымальнікаў з Беларусі? Ці здолее Лукашэнка захаваць хаця б цяперашні ўзровень жыцця беларусаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса, экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 22.07.2020 09:07:41
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о