Збіццё і катаванні затрыманых — ці магчыма пакараць вінаватых?

Больш за 6 тысяч чалавек былі затрыманыя сілавікамі ад пачатку акцый пратэсту. Частку людзей з таго часу вызвалілі з ізалятараў, і ўсе яны расказваюць страшныя гісторыі збіцця, здзекаў і катаванняў, ахвярамі і сведкамі якіх яны сталі.

Чаму неабходна абавязкова фіксаваць усё, што адбывалася з людзьмі ад моманту затрымання і знаходжання ў аўтазаках і РУУС да вызвалення з ізалятараў? Ці ўсе вызваленыя пагаджаюцца дзяліцца сваімі гісторыямі? Якая дапамога найперш неабходная вызваленым з ізалятараў? Ці ёсць спісы тых затрыманых, чыё месцазнаходжанне да гэтага часу не вядомае?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць Тоня Язерская, якая 5 сутак правяла ў ізалятары на Акрэсціна і ў жодзінскай турме, і валанцёры грамадскага аб’яднання “Звяно” Анастасія Карней і Таццяна Гацура-Яворска.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор: Euroradio
Добавлен: 17.08.2020 12:08:08
avatar
  Подписаться  
Уведомлять о